Адразу чатыры педагогі з нашай школы адпраўляюцца ў свой працоўны шлях. Напэўна, найбольш пашанцавала настаўніку пачатковых класаў Дар’і Гарацкевіч, якая атрымала трынаццаць першакласнікаў і павяла іх у новае, школьнае, жыццё. Ксенія Зыбайла, таксама настаўнік пачатковых класаў, працуе з чацвёртакласнікамі. Актыўная, заўсёды з усмешкай на вуснах і іскрынкай у вачах – сапраўдны педагог нашага часу. Лагапед Яна Выдра з першых дзён занялася афармленнем кабінета на свой густ. Усё тут да месца. Будзе ўтульна і настаўніку, і вучням. Абухаўская школа славіцца сваімі спартыўнымі дасягненнямі. Таму прыход на працу маладога настаўніка фізічнай культуры і здароўя Уладзіслава Шыманіцы парадаваў усіх. Уладзіслаў Сяргеевіч сам займаўся валейболам, а яшчэ і музыкай захапляецца.
 
Каб нашым маладым педагогам было лягчэй і хутчэй засвоіць на практыцы патрабаванні сучаснай школы, прадоўжыла работу «Школа маладога настаўніка». 
 
Марына ТАРАСЕВІЧ, дырэктар Абухаўскай 
средняй школы імя І.П.Сянько.