РУ БЕ EN

Раённы паэтычны конкурс “Чытаем класіку разам”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова

27.02.2024

Конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыцягнення цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыі творчасці беларускіх паэтаў, выяўлення маладых таленавітых паэтаў, выканаўцаў, развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях: творы А.Куляшова і творы паэтаў малой радзімы.

Журы адзначыла якасную падрыхтоўку выступоўцаў: іх знешні выгляд, уменне інтэрпрэціраваць аўтарскае перажыванне і аўтарскую пазіцыю, цудоўнае прамаўленне.

Амаль усе ўдзельнікі чыталі творы, якія застаюцца па-за школьнай праграмай.

Для другой намінацыі канкурсанты выбралі вершы Л.Кебіч, М.Васілька, Т.Мазур, І.Адамовіч, М.Краўцова, Ю.Голуба і інш.

52 вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскага раёна дэманстаравалі сваё валоданне роднай беларускай мовай.

Фотогалерея:

поделиться в: