РУ БЕ EN

30 верасня 2023 напярэдадні Дня настаўніка

02.10.2023

30 верасня 2023 напярэдадні Дня настаўніка і Дня сталых людзей старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Навасёлкаўскай базавай школы сумесна з вучнямі 5-9 класаў і членам ППА Куніцкай Ж.І. наведаліся да былых настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, якія шмат гадоў аддалі працы ў Навасёлкаўскай БШ. Дзяўчаты і хлопцы разам з настаўнікамі з задавальненнем папрацавалі і аказалі дапамогу Стальмаковай Б.І. Таксама ветэранам педагагічнай працы былі ўручаны падарункі, створаныя вучнямі пачатковых класаў.

Фотогалерея: