РУ БЕ EN

Казка у дзiцячым сэрцы!

25.01.2024

Кожны чалавек ужо з маленства павiнен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любiць сваю Радзiму. Перыяд дашкольнага дзяцiнства па псiхалагiчных асаблiвасцях найбольш спрыяльны для фармiравання асноў нацыянальнай самасвядомасцi, таму што менавiта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцiвы эмацыянальная дабразычлiвасць, цiкавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлiвасць да дарослых, iмкненне паўтараць iх дзеяннi.
Сёння выхаванцы старэйшай групы Дзiцячага сада N 2 г.Скiдзеля змаглi паказаць свае здольнасцi ў веданнi роднай мовы падчас iнсцэнiроўкi беларускай казкi «Лёгкі хлеб». Выхаванцы былі пад вялiкiм уражаннем ад таго, як цiкава i мiлагучна гучыць казка па беларуску. Нашы юныя акцёры змаглi вельмі дасканала перадаць характар сваiх герояў.
Выхавацелi i спецыялiсты нашага дзіцячага сада размаўляюць з дзецьмi на родной мове, вучаць iх выказваць свае думкi па беларуску, знаёмяць з гiсторыяй свайго краю, прывiваюць любоў i цiкавасць да фальклору, вуснай народнай творчасцi.

Фотогалерея: