РУ БЕ EN

АДКРЫЦЦЁ АЛІМПІЯДЫ

09.01.2024

8 студзеня 2024 года на базе УА "Скідзельскі дзяржаўны каледж» стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”і “Беларуская літаратура".

 

Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца выяўленне, падтрымка найбольш здольных і адораных вучняў, павышэнне іх цікавасці да вывучаемых прадметаў, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў навучэнцаў.

 

З прывітальным словам перад вучнямі і настаўнікамі выступіла Гузава С.У., метадыст цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

 

Канцэртную праграму падрыхтавалі вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г. Скідзеля імя Я.М.Шаўчэнка"

Фотогалерея: