РУ БЕ EN

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

21.12.2023

19.12.2023 на базе ДУА «Луцкаўлянская сярэдняя школа» адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Фарміраванне ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адабраемых паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест вучэбных матэрыялаў па прадмеце»

1) Настаўнікі раёна падзяліліся вопытам своёй работы:

Беларуская мова як важнейшы сродак выхавання, які садзейнічае далучэнню вучняў да духоўных агульначалавечых каштоўнасцей, фарміраванню ў вучняў камунікатыўнай і мастацкай культуры ў кантэксце моўнай адукацыі

 

Трафімава Алеся Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 1 кв. катэгорыі ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа”

 

Змест вучэбных матэрыялаў па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання асобасных якасцей: валоданне беларускай мовай як сродкам пазнання свету, далучэнне да культуры як сістэмы каштоўнасцей і нормаў паводзін, асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці, фарміраванне ўсвядомленага ўспрымання вучнямі беларускай літаратурнай мовы як сродка замацавання традыцый, маральных ідэалаў грамадства

   Гораш Святлана Аркадзьеўна, настаўнік беларускай  мовы і літаратуры 1 кв. катэгорыі ДУА “Азёрская сярэдняя школа”

                                                                                                                                                                                       

Выкарыстанне  на вучэбных занятках актыўных метадаў і форм навучання: праблемна-сітуацыйных заданняў, асацыятыўных палей са словамі, фразеалагізмамі, паходжанне якіх звязана з гісторыяй, культурай, псіхалогіяй беларускага народа.

  Сялецкая Леакадзія Браніславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кв. катэгорыі  ДУА “Лойкаўская сярэдняя школа”

                                           

                              

2) Пазакласнае мерапрыемства ў II класе “Падарожжа ў мінулае”.

  Мікулка Ларыса Васільеўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кв. катэгорыі ДУА “Луцкаўлянская сярэдняя школа”

 

                     

3) Праведзен урок літаратуры ў IX класе па тэме “Францішак Багушэвіч. Прадмова да зборніка “Дудка беларуская””.

  Гузоўская Любоў Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры без катэгорыі ДУА “Луцкаўлянская сярэдняя школа”

4) Прадэманстравана тэатральная пастаноўка “Свята святла і веры”.

 

Стапулёніс Марына Віктараўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры 1 кв. катэгорыі ДУА “Луцкаўлянская сярэдняя школа”