РУ БЕ EN

Восеньскі адпачынак

08.11.2023

Восень - прыгожая пара. Добрае восеньскае надвор'е спрыяе вясёламу настрою і адпачынку ад школьных заняткаў.
Адпачыць весела і цікава дае магчымасць дзецям аздараўленчы лагер, што кожныя канікулы працуе ва ўстанове адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Скідзеля".


Гэты лістапад не стаў выключэннем. З першых дзён восеньскіх канікул пачаў сваю работу прышкольны аздараўленчы лагер "Радуга", у якім змаглі адпачыць і аздаравіцца 64 хлопчыка і дзяўчынкі з першага па шосты класс. Лагер працаваў з 30 кастрычніка па 4 лістапада і стаў прасторай для развіцця мастацкай, тэхнічнай, сацыяльнай творчасці дзяцей.

Жыццё ў лагеры дзённага знаходжання было насычаным, поўным падзей і сустрэч. Ні хвіліны хлопчыкі і дзяўчынкі не сядзелі без справы, заўсёды ў іх быў занятак па душы. З асаблівым энтузіязмам яны прымалі ўдзел у гульнях і эстафетах, віктарынах, квэстах па родным горадзе, наведвалі заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, музей, сталі ўдзельнікамі экскурсіі на прадпрыемства горада Скідзеля.


Вельмі цікава прайшоў Дзень падарожжа: выхаванцы "Радугі" пабывалі на экскурсіі ў ААТ " Спетр-Лайн".

А потым інсцэніравалі байкі, змаглі прымерыць на сябе ролю казачніка, паэта і нават акцёра. Вучні пасябравалі паміж сабой, атрымалі мноства станоўчых эмоцый. А яшчэ выказалі намер такжа весела і цікава правесці свой час на зімовых канікулах.


Але, якімі б насычанымі і цікавымі ні былі восеньскія канікулы, яны таксама падышлі да завяршэння. І педагогі, і выхаванцы ДАЛ "Радуга" ўпэўнены: канікулы прайшлі ярка, карысна і весела. А падцверджаннем гэтага з'яўляюцца фота і відэаматэрыялы, якія стануць напамінам пра гэты дзіўны час... 

Бывай, "Радуга". Сустрэнемся на зімовых канікулах!