РУ БЕ EN

"Крыштальная Альфа" : вынікі першага конкурснага дня

31.10.2023
30 кастрычніка завяршыўся першы дзень XV абласнога конкурсу (канферэнцыі) даследчых работ навучэнцаў "Крыштальная Альфа - 2023". Вучнямі Капцёўскай СШ былі прадстаўлены даследаванні па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Біялогія".

Работы і іх прадстаўленне ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі вучоныя, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Даказаць свой пункт гледжання, прадстаўлены ў даследаванні, удзельнікі маглі і падчас дыскусіі, адказваючы на пытанні журы.

Падведзены вынікі працы секцый: 

Дыпломам II ступені ў секцыі «Біялогія» ўзнагароджаны Ахраменя Вадзім Паўлавіч, навучэнец IХ класа ДУА «Капцёўская сярэдняя школа», за даследаванне "Відавы склад фітапланктону сажалкі аграгарадка Капцёўка". Кіраўнік Грэсь Яна Аляксандраўна



Дыпломам ІІІ ступені ў секцыі «Беларуская мова» ўзнагароджаны Сянкевіч Арцём Генадзевіч, навучэнец IX класа ДУА «Капцёўская сярэдняя школа», за даследаванне "Асветніцка-адукацыйны праект “Пашпарт грамадзяніна”. Кіраўнік Нарэўская Марыя Зянонаўна

Віншуем !