РУ БЕ EN

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе

13.09.2023

Далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей – адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Для яе рэалізацыі ў дашкольнай установе аграгарадка Капцёўка выкарыстоўваецца беларуская мова, ў практыку работы уведзен беларускамоўны дзень, на працягу якога ўсе супрацоўнікі размаўляюць з дзецьмі і дарослымі на беларускай мове.

У гэты дзень на беларускай мове з дзецьмі праводзяцца не толькі заняткі, якія рэалізуюць задачы адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, але і ўвесь адукацыйны працэс. 

Сёння, у рамках беларускамоўнага дня, выхаванцы старэйшай групы наведалі міні-музей "Беларуская хатка" , дзе выхавальнік дашкольнай адукацыі пазнаёміў  са старажытнымі прадметамі побыту, адзення, выхаванцы даведаліся пра тое, як жылі людзі раней. Усё гэта садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы.

Фотогалерея: