РУ БЕ EN

Канцэрт “народны калектыўˮ

05.07.2023

У маі ў “Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасціˮ адбыўся канцэрт у рамках работы атэстацыйнай камісіі па пацвярджэнню звання “народны калектыўˮ.

Сваю працу прадставіла моладзевая студыя моды “Купава” дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзіˮ. У рамках абароны калектывам былі паказаны лепшыя творчыя калекцыі: “Паваˮ, “Маленькая лэдзіˮ, “Марская зоркаˮ, “Ляціˮ, “Акварэлькіˮ, “Бераг белых буслоўˮ. Маляўнічыя сюжэты, арыгінальныя касцюмы, нечаканыя рэжысёрскія рашэнні парадавалі і членаў атэстацыйнай камісіі, і гледачоў!

Моладзевая студыя моды “Купаваˮ ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзіˮ (кіраўнікі Бяленік С.Г. і Станкевіч Т.У.) паспяхова пацвердзіла сваё званне з наступнай зменай поўнай назвы калектыву на “узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайнаˮ “Купаваˮ.

Віншуем педагогаў і навучэнцаў з прысваеннем звання і жадаем творчых поспехаў і новых дасягненняў!

Фотогалерея: