РУ БЕ EN

“Спадарожнік” на арбіце…

28.06.2023

Вось ужо другі год дзверы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Спадарожнік, арганізаванага на базе філіяла Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, гасцінна расхінаюцца для дзяцей горада Скідзеля. Цэнтр па месцы жыхарстватэрыторыя дзіцячай творчасці, сацыяльнай актыўнасці і ініцыятывы, дзе арганізавана работа шматлікіх аб'яднанняў па інтарэсах, інтэрактыўных пляцовак, якія праводзяць педагогі дадатковай адукацыі. Гэта заўсёды асаблівая, унікальная сацыяльна-педагагічная серада, у якой лёгка фарміруюцца гарманічныя, камфортныя адносіны паміж дарослымі і дзецьмі.

Аздараўленчы лагер “Спадарожнік ўяўляў сабой Зорны гарадок. Жыхары гарадка юныя героі-выратавальнікі, якія падарожнічалі па прасторах сусвету на вялікім ракетаплане з важнай місіяй знайсці ў касмічнай прасторы неабходныя для мірнага і шчаслівага жыцця на зямлі згубленыя зоркі, і раскадзіраваць іх сэнсы.

У гэтым годзе на борт касмічнага карабля было прынята 30 хлопчыкаў і дзяўчынак 7-11 гадоў.

На фарміраванне сучасных маральных ідэалаў вялікі ўплыў аказвае інфармацыйнае асяроддзе. Дзеці любяць параўноўваць сябе з папулярнымі акцёрамі, кінагероямі і персанажамі, капіруюць паводзіны сваіх куміраў. Можна доўга гаварыць пра важнасць дабра, сумленнасці і адказнасці ў жыцці кожнага чалавека, але сучасным дзецям больш зразумела візуалізацыя падобных тэм.

Цэнтральнае месца ў плане выхаваўчай работы займала праца дыскусійнага кінаклуба “Кантакт, асноўная мэта якога – фарміраванне ў навучэнцаў унутраных духоўных якасцей асобы, маральных паняццяў і каштоўнасцей, якія ўплываюць на вобраз мыслення. На працягу 18 дзён дзецям прапаноўваўся прагляд і абмеркаванне кароткаметражных фільмаў, знятых у рамках Усерасійскага праекта «Кінаўрокі ў сучаснай школе», па матывах апавяданняў рэжысёра і сцэнарыста Алены Дуброўскай.  Фільмы накіраваны на выхаванне маральных пачуццяў і прадугледжваюць размову-разважанне пра галоўныя чалавечыя якасці.

18 важных слоў-зорак, уласцівых зямлянам – “дабрыня, падтрымка, спагадлівасць, міласэрнасць, гераізм, гонар" і інш. сталі адпраўной кропкай у рэалізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў тэматычных дзён.

Каб словы не разыходзіліся са справай, у лагеры штодня праводзілася сацыяльная практыка, падчас якой малодшыя школьнікі праяўлялі лепшыя якасці чалавека, удзельнічалі ў розных мерапрыемствах: экалагічная акцыя Эка-стайл, прафілактычны лікбез “За бяспеку разам, інтэрактыўны занятак для дзяцей-дашкольнікаў у рамках роўнага навучання Сто ідэй для ста дзяцей”, вулічны экспромт “Шчырае акцябрацкае! і інш. На працягу ўсёй змены маленькія героі збіралі магічныя капсулы, з якіх у касмічнай лабараторыі будзе створаны эліксір Жыцця.

У актыўнай сумеснай дзейнасці дзеці вучыліся аб'ектыўна ацэньваць уласныя і чужыя ўчынкі, браць адказнасць за іх, самастойна прымаць рашэнні з высокай духоўна-маральнай пазіцыі на прыкладзе вобразаў станоўчых герояў кароткаметражных фільмаў, фарміруючы асабістую сацыяльную пазіцыю.

Фотогалерея: