РУ БЕ EN

Адпачынак і аздараўленне

27.06.2023

Штогод ДУА «СШ № 2 г.Скідзеля» арганізуе летні лагер адпачынку і аздараўлення вучняў.
У гэтым годзе ён працаваў з 1 па 26 чэрвеня і быў самым вялікім сярод дзіцячых аздараўленчых летнікаў Гродзенскага раёна. ДАЛ "Радуга"- сапраўдная прастора для аздараўлення і развіцця творчасці. З панядзелка па пятніцу тут маглі весела і цікава вабіць свой час 87 хлопчыкаў і дзяўчынак з 1 па 7 класс: з асаблівым энтузіязмам яны прымалі ўдзел у гульнях і эстафетах, віктарынах па фінансавай граматнасці , квэстах па родным горадзе, наведвалі заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, гарадскую бібліятэку, мерапрыемствы ГДК. Актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных падзеям ВАв​ і ўшанаванню памяці тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля міру.
Цікава праходзілі у лагеры Дні здароўя ​ і​ прафілактычная работа па папярэджванню шкодных звычак. «Радуга» - гэта весела, цікава і рознакалярова! Занятак, як і колер вясёлкі на любы густ! Шкада толькі, што час так хутка праляцеў. Але працяг будзе, мы гарантуем!

Фотогалерея: