РУ БЕ EN

Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

26.04.2023

20-21 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбыўся рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў. Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

На конкурс прадстаўляліся навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях: «Гісторыя роднага краю» (даследаваліся падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, тапаніміка і геральдыка); «Культурная спадчына» (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва); «Геаграфічнае краязнаўства» (прыродныя асаблівасці рэгіёна).

На рэспубліканскі этап конкурсу паступілі больш за 125 работ з усіх рэгіёнаў краіны па дадзеных накірунках. На заключным этапе былі прадстаўлены 50 навуковых праектаў юных даследчыкаў.

У намінацыі «Гісторыя роднага краю» дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Марцулевіч Патрык, навучэнец аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа" ДУА "Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі" (кіраўнік - Сілко Таццяна Анатольеўна, педагог дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ДУА "ГРЦТДіМ", настаўнік гісторыі ДУА "Адэльская СШ"). 

Віншуем пераможцу і кіраўніка навуковай работы!

 

Фотогалерея: