РУ БЕ EN

Адказны выбар прафесіі - залог поспеху ў будучыні

17.04.2023

Выбар прафесіі - няпросты і адказны крок. З мэтай прафесійнага самавызначэння 15 красавіка 2023 года вучні Азёрскай сярэдняй школы ў рамках Дня адчыненых дзвярэй «Клічу ў сваю прафесію» наведалі УА «Скідальскі дзяржаўны каледж».

Выкладчыкі ўстановы расказалі аб прафесіях, якія атрымліваюць дзяўчаты і юнакі. Экскурсанты азнаёміліся са спецыяльнасцямі повара-кандытара, вадзіцеля-міжнародніка, механіка, садоўніка, наведалі музей, навучальныя класы, трэнажорную залу, бібліятэку, інтэрнат, задалі пытанні выкладчыкам каледжа.

 

Фотогалерея: