РУ БЕ EN

Беларусь мая сінявокая

22.03.2023

18.03.2023 у Верцялішкаўскай сярэдняй школе з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхванння навучэнцаў адбыўся конкурс юных чытачоў “Беларусь мая сінявокая”, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі і Году міру і стварэння. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 2-4 класаў. Удзельнікі конкурсу чыталі вершы на беларускай мове: аб прыгажосці родных краявідаў, аб  мілагучнасці роднай мовы, аб людзях і падзеях, якімі можа ганарыцца кожны беларус.

Віншуем пераможцаў мерапрыемтва: дыпломы першай ступені атрымалі вучаніца 2 “А” класа Пікульская Лілія, вучаніца 3 “Б” класа Серахан Анастасія, вучаніцы 4 “А” класа Брыкач Аляксандра, Росенік Ангеліна і Пракоп’ева Арына.

На мерапрыемтва запрасілі ветэрана педагагічнай працы, мясцовую паэтку Козел Валянціну Міхайлаўну. Валянціна Міхайлаўна з задавальненнем пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак са сваімі творамі, прачытала ім паэму пра іх малую Радзіму, аграгарадок Верцялішкі. Дзякуючы твору вучні даведаліся адкуль пайшла назва Верцялішкі, як ладзілася жыццё ў роднай вёсцы амаль 60 год таму назад. Вельмі цікава было паслухаць пра цяжкасці пасляваеннага дзяцінства Валянціны Міхайлаўны, параўнаць умовы жыцця сённяшняй моладзі і моладзі тых часоў нават не здаецца магчымым.

Падводзячы вынікі конкурсу, Валянціна Міхайлаўна адзначыла добрую падрыхтоўку хлопчыкаў і дзяўчынак да конкурсу і была задаволена іх зацікаўленасцю роднай мовай. На будучае пажадала вучням заўсёды ганарыцца сваёй краінай, сваімі продкамі, паважаць сваіх бацькоў і настаўнікаў.

 

Фотогалерея: