РУ БЕ EN

ЭКСКУРСІЯ СТАРЭЙШАЙ ГРУПЫ ДЗІЦЯЧАГА САДА АГ.КАПЦЁЎКА

28.02.2023

У рамках тэматычнага тыдня “Прафесіі. Праца дарослых», выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада аг.Капцёўка здзейснілі экскурсію ў краму і на пошту, мэтай якой было даведацца падрабязней аб працы дарослых. Папярэдне ў групе з дзецьмі праводзіліся гутаркі на тэму: "Прафесіі. Праца дарослых ", заняткі,гульні.

         Падышоўшы да магазіна, разгледзелі з дзецьмі шыльду магазіна, пагаварылі аб правілах паводзін у магазіне. Зайшоўшы ў краму, паназіралі за працай прадаўца-касіра: як ён бярэ тавар у пакупнікоў, прабівае яго па касе, пакуе, аддае чэк, ветліва адказвае на пытанні пакупнікоў. Успомнілі аб карысных і шкодных прадуктах харчавання.

         На пошце, хлопчыкаў і дзяўчынак здзівіла вялікая колькасць лістоў і газет, якія знаходзіліся ў сумцы паштальёна. Ад работніка пошты даведаліся, які доўгі шлях праходзіць ліст або пасылка. Каб лісты і бандэролі вытрымалі такі далёкі і няпросты шлях і дайшлі да сваіх адрасатаў у цэласці і захаванасці, іх апранаюць у спецыяльнае адзенне: лісты - у канверты, бандэролі і пасылкі - у скрыні і паперу.

         Пасля экскурсіі ва ўсіх дзецей было шмат станоўчых эмоцый! Самае галоўнае, што выхаванцы зразумелі, што ўсе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбны. Вельмі важна, каб кожны чалавек абраў сабе справу па душы. Шчаслівы той чалавек, хто правільна выбраў сабе прафесію. Аб такім чалавеку кажуць, што ён на сваім месцы і ў яго залатыя рукі.