РУ БЕ EN

Дыктант «Музейная гара»

21.02.2023

гора

 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Па добрай традыцыі ў Міжнародны дзень роднай мовы настаўнікі СШ №1 г.Скідзеля далучыліся да маштабнай беларускамоўнай акцыі і сталі ўдзельнікамі абласнога дыктанта. 
Пісалі дыктант пад назвай «Музейная гара», аўтар Уладзімір Ліпскі. Тэкст, звязаны з Годам міру і стварэння, расказвае пра двa знакамітыя мyзei Гродзеншчыны – Cтapы i Hoвы зaмкi, у якіх захоўваецца дзівосны свет нашай багатай гісторыі.
Дыктант прайшоў па ўсіх правілах сапраўднага экзамену і нагадаў удзельнікам школьны час: ніякіх падказак і, канешне, лёгкае хваляванне.